Леснікі
“Леснікі,–– сцвярджаў мой дзед,––- не дазвалялі вазіць дровы або будаўнічы лес, не купіўшы яго, на кані. Гэта лічылася крадзяжом. А вось калі ты на плячах прынясеш дрэва з лесу, то ніхто за гэта не штрафаваў, і крадзяжом гэта не лічылася. Дык наш лаўніцкі (называлася яго імя) пойдзе ў лес, высеча там дрэва, раскрыжуе яго і кіламетры два ( да лесу было далекавата) бяжыць з ім па полі. Так ён да сенакосу і нацягаў на плячах будаўнічага лесу на лазню і стопку, а да восені змог і зрубіць яе. Смяяўся ўсё з леснікоў яшчэ: пакуль у іх новы закон выйдзе, я сабе і новую хату пастаўлю.”
Адносна такіх людзей у нашай мясцовасці ніколі не ўжывалі тэрмін “волат”, “багатыр” ці “асілак”. Багатырамі ў нас да гэтага часу называюць багатых, але толькі не фізічна моцных людзей (“Багатыр знайшоўся – пяць мільёнаў паклаў на вяселлі пляменніка”, “У нас багатыроў няма – усе на палучку жывуць”).
На нашу думку, да людзей, якія валодаюць рэальнай незвычайнай сілай, больш правамерным будзе ўжыванне тэрміна “сілач”. У нашай мясцовасці іх нярэдка яшчэ называюць “мацакамі” .
|