Показать сообщение отдельно
Старый 12.07.2016, 13:30   #10
Мужчина
Просто мужчина
 
Аватар для Мужчина
 
Регистрация: 17.05.2008
Сообщений: 12,836
Сказал(а) спасибо: 334
Поблагодарили 229 раз(а) в 201 сообщениях
По умолчанию

Сіла Барыса і вяскоўцы

Праз нейкі час даведаліся пра сілу Барыса і вяскоўцы. А было гэта так. Летам усе хлопцы ганялі коней на начлег. І была ў Вяляцічах і навакольных вёсках такая гульня; хто хутчэй з начлегу сваіх коней дадому прыгоніць. Гэта каб пахваліцца сваімі коньмі, іх хуткасцю і ўпытанасцю. З самага лугу імчалі начлежнікі навыперадкі, хто хутчэй каго абгоніць, збіваючы ў адстаючых ездакоў шапкі. А Барыс быў па прыродзе вельмі спакойны і ціхмяны. Вось адзін з галавы яму шапку скінуў. Барыс яе падняў і далей едзе на кані. А тут і другі скінуў, і трэці… Барыс раззлаваўся. Падняў ён яшчэ раз шапку, нацягнуў яе на самыя вушы і пачаў даганяць свавольнікаў. У аднаго шапку з галавы схапіў, у другога, у трэцяга… І вырваўся на сваім коніку наперад, калі сабраў шапкі ва ўсіх начлежнікаў. Першым падскакаў на кані да вёскі, дзе на самым яе краі стаяла клець, саскочыў з каня каля яе, адной рукой падняў за вугал, паклаў усе шапкі на камень і апусціў клець на месца. Падскакалі на конях начлежнікі, паспарабавалі падняць пабудову, каб забраць з-пад вугла свае шапкі, і колькі не тужыліся ўсім гуртам, не змаглі гэта зрабіць. Прыйшлося ім Борыка цэлы дзень улагоджваць, каб аддаў ім шапкі. Той на вачах амаль усяго свайго пасёлка (а іх ў Вяляцічах дванаццаць) і прарабіў гэта, адной рукой падняўшы будынак за вугал. Пасля з ім пачалі баяцца так жартаваць і ўсе пачалі, ад старога да малога, называць не Борыкам, а Барысам Агеевічам.

Памятаю, як расказваў мне дзед і другія мясцовыя жыхары яшчэ пра тое, што выступаў пасля Барыс Агеевіч Цішкавец як барэц і ў Беларусі, і ў Расіі, і нават у Парыжы, дзе яго і скінулі, так і не здолеўшы перамагчы, замежныя сілачы з другога паверха і пры гэтым моцна паламалі яму рэбры. У 20-ыя гады, у час грамадзянскай вайны і пасля яе, хадзіў ён па вёсках і выступаў у клубах, якія тады толькі пачаналі арганізоўвацца. (З аповяду Ермачонка Міхаіла Фёдаравіча, 1899 г.н. в. Лаўніца).
Мужчина вне форума   Ответить с цитированием Вверх